УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА
Паводле паведамлення ўкраінскай Трэцяй штурмавой брыгады, верталёт Мі-8 удалося знішчыць падчас рэйду супраць варожай лагістыкі.
Скрыншот з відэа
Як паведамляецца, разлік ударных беспілотнікаў-камікадзэ «Хорнет» са ўзвода ўдарных крылаў SKYFOM батальёна беспілотных сістэм выявіў расійскі верталёт і паспрабаваў перахапіць яго ў паветры. Дроны прымусілі экіпаж змяніць кірунак палёту.
Крэйсерская хуткасць Мі-8 была вышэйшай за хуткасць ударных беспілотнікаў. Аднак пасля таго, як верталёт прызямліўся, украінскія вайскоўцы нанеслі па ім удар у раёне паліўных бакаў. Другі беспілотнік «Хорнет» таксама трапіў у цэль.
У выніку верталёт, які расійская армія выкарыстоўвае для перавозкі асабовага складу і грузаў, эвакуацыі і агнявой падтрымкі, як сцвярджае ўкраінскае падраздзяленне, цалкам згарэў.
Чытайце таксама:
УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці
Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»
Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды