БЕЛ Ł РУС

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot

31.10.2026 / 00:09

Nashaniva.com

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў магчымую здзелку па продажы Украіне 500 ракет PAC-3 MSE для зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Арыенціровачны кошт закупкі складае 2,1 мільярда даляраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

Як паведамляе Бюро па вайскова-палітычных пытаннях Дзярждэпартамента ЗША, пастаўкі будуць аплачаныя за кошт сродкаў партнёраў і саюзнікаў Украіны.

У прыватнасці, фінансаванне забяспечаць ахвяраванні Канады, Германіі і Нарвегіі ў межах праграмы JUMPSTART, а таксама нацыянальныя сродкі, выдзеленыя з крэдыту Еўрапейскага саюза на падтрымку Украіны. Амерыканскія дзяржаўныя сродкі для гэтай здзелкі выкарыстоўвацца не будуць.

Украінскі ўрад запытваў 500 ракет PAC-3 з удасканаленым ракетным сегментам MSE. Акрамя саміх ракет, пастаўка прадугледжвае запасныя часткі, іншыя матэрыяльна-тэхнічныя сродкі і праграмнае забеспячэнне для падтрымкі комплексаў.

У Дзярждэпартаменце ЗША лічаць, што здзелка ўмацуе абароназдольнасць Украіны і будзе спрыяць дасягненню мэтаў амерыканскай знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Паводле ведамства, гэта таксама дапаможа ўмацаваць бяспеку краіны-партнёра, якая з'яўляецца адным з фактараў палітычнай і эканамічнай стабільнасці ў Еўропе.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?

Каментары да артыкула