БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе

31.10.2026 / 10:04

Nashaniva.com

Мясцовыя жыхары ў чатах сцвярджаюць, што ў горадзе былі атакаваныя адразу два прадпрыемствы.

Раніцай 31 кастрычніка ва Уфе пасля атакі беспілотнікаў пачаўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе, паведамляюць маніторынгавыя каналы. Мясцовыя жыхары ў чатах сцвярджаюць, што ў горадзе былі атакаваныя адразу два прадпрыемствы, паведамляе «Новая газета Еўропа».

Імаверна, гаворка ідзе пра прадпрыемства «Башнафта-УНПЗ». 

Паводле звестак Astra, удар прыйшоўся па НПЗ «Башнафта-Навойл». Завод выпускае бензін класа «Еўра-6», дызельнае паліва, авіяцыйную газу і прамысловыя алівы.

Гэтыя два НПЗ разам з «Башнафта-Уфанафтахім» размешчаныя ўшчыльную адзін да аднаго і ўтвараюць Уфімскі нафтаперапрацоўчы комплекс. Усе тры прадпрыемствы належаць кампаніі «Башнафта».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула