БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў

31.10.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Пасярод ночы п'яны хлопец узяў без дазволу ключы ад машыны старэйшага брата. Ён выжыў, а трое пасажыраў загінулі.

Следчы камітэт падзяліўся падрабязнасцямі смяротнай аварыі ў Лельчыцкім раёне, дзе загінулі 16‑гадовы і два 17‑гадовыя падлеткі.

Сёння ноччу пяцёра падлеткаў з Лельчыцаў пасля супольнага адпачынку вырашылі пакатацца па раёне. Для гэтага 17‑гадовы хлопец без дазволу ўзяў дома ключы ад Audi свайго старэйшага брата, сеў за стырно і павёз сяброў за горад. Кіроўца і некаторыя падлеткі былі п'янымі.

Прыкладна а 3:30 на 77‑м кіламетры дарогі Мазыр — Лельчыцы — Мікашэвічы — мяжа Украіны юнак не даў рады кіраванню і выехаў на сустрэчную паласу. Пры спробе вярнуцца на сваю паласу аўтамабіль вынесла ў правы кювет, дзе ён сутыкнуўся з дрэвам.

Загінулі двое 17‑гадовых і адзін 16‑гадовы пасажыры. Кіроўцу і яшчэ аднаго 15‑гадовага пасажыра шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Каментары да артыкула