БЕЛ Ł РУС

Выйшла аўтабіяграфія Марка Шагала «Сваё»

31.10.2026 / 14:44

Nashaniva.com

«У нас з Шагалам выйшла кніжка ў выдавецтве «Мяне няма». Усім датычным падзякі і віншаванні! А хто ў Празе — заходзьце а 14.05 на прэзентацыю!», — паведаміў у сваім фэйсбуку Сяргей Шупа, які пераклаў успаміны.

Фота з фэйсбука Сяргея Шупы

Першапачаткова Шагал напісаў мемуары па-руску, але гэты тэкст пазней быў страчаны. У 1925 годзе аўтабіяграфія ўпершыню была апублікаваная на ідышы ў пяці нумарах нью-ёркскага часопіса «Будучыня» (Di cukunft).

Асновай для беларускага перакладу Сяргея Шупы стаў 80‑старонкавы машынапіс, які захоўваецца ў архіве часопіса Di cukunft у Інстытуце яўрэйскіх даследаванняў YIVO ў Нью-Ёрку. Пры падрыхтоўцы выдання таксама ўлічваліся змены і дапаўненні, зробленыя ў часопіснай публікацыі.

Гэты варыянт істотна адрозніваецца ад шырока вядомай французскай версіі аўтабіяграфіі «Маё жыццё», якая выйшла ў 1931 годзе ў перакладзе жонкі мастака Бэлы Шагал. Па словах Сяргея Шупы, ідышскі тэкст 1925 года бліжэйшы да першапачатковай задумы Шагала, тады як французская версія стварае больш прымальны для публікі вобраз мастака і выключае фрагменты, якія маглі выклікаць непажаданае ўражанне.

Зрабіць заказ кнігі можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула