БЕЛ Ł РУС

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing

31.10.2026 / 15:36

Nashaniva.com

ЗША знялі абмежаванні на ўзаемадзеянне карпарацыі «Боінг» з беларускай нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія». Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец

Сёння Міністэрства гандлю ЗША выдала карпарацыі Boeing дазвол на супрацоўніцтва з беларускай авіякампаніяй.

«Гэта дазволіць «Белавія» непасрэдна атрымліваць запасныя часткі, кампаненты і праграмнае забеспячэнне для самалётаў, якія ёсць у авіякампаніі. Акрамя таго, гэта адкрывае магчымасць для правядзення перамоў аб набыцці самалётаў непасрэдна ў карпарацыі Boeing.

«Нагадаю, перад гэтым такі ж дазвол выдала Міністэрства фінансаў ЗША, што стварыла тэхнічную магчымасць для непасрэднага супрацоўніцтва «Белавія» з карпарацыяй Boeing. Год таму ўрад ЗША выдаў дазвол, які зняў усе санкцыі палітычнага характару ў дачыненні да «Белавія», — сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі.

На мінулым тыдні пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў расказаў, ці магчыма адкрыць прамое авіязлучэнне паміж Беларуссю і ЗША.

Таксама Валянцін Рыбакоў расказаў пра магчымасць прамога авіярэйсу з ЗША.

Ён адзначыў, што такія пытанні, як адкрыццё прамых авіярэйсаў, заўсёды вырашаюцца вельмі доўга. Напрыклад, казахстанскія авіялініі працуюць над арганізацыяй прамога авіязлучэння з ЗША ўжо восем гадоў.

«Каб адкрыць прамы рэйс, неабходна вырашыць цэлы шэраг розных пытанняў: гэта і пытанні бяспекі, і сертыфікацыі самалётаў, пілотаў, персаналу, аэрапорта і гэтак далей. Таму мы працуем. Гэта адно з тых пытанняў, якія мы пастаянна абмяркоўваем на перамовах з амерыканскім бокам», — расказаў дыпламат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула