БЕЛ Ł РУС

Беларусам увядуць падатак на маламерныя судны

31.10.2026 / 16:48

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць увесці транспартны падатак на катары, маторныя лодкі, яхты і іншыя маламерныя судны. Пра гэта стала вядома падчас разгляду ў Палаце прадстаўнікоў паправак у Падатковы кодэкс, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Падатковая стратэгія на 2027 год прадугледжвае стварэнне інфармацыйнай сістэмы ўліку маламерных суднаў. Яна будзе выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі да спагнання з іх транспартнага падатку, якое плануецца пачаць з 2029 года.

Да маламерных суднаў адносяць плавальныя сродкі даўжынёй не больш за 20 метраў, на борце якіх можа знаходзіцца не больш за 12 чалавек. Гэта, у прыватнасці, маторныя і вяслярныя лодкі, катары, яхты, гідрацыклы і некаторыя надзіманыя судны.

Падатак не будзе тычыцца суднаў, прызначаных і абсталяваных для прамысловага рыбалоўства, перавозкі грузаў або пасажыраў.

Якімі будуць памеры новага падатку, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў

Каментары да артыкула