БЕЛ Ł РУС

У Мінску работніца ламбарда скрала больш за 125 тысяч для ставак у казіно

31.10.2026 / 19:18

Nashaniva.com

У Мінску 30‑гадовая супрацоўніца ламбарда прысвоіла больш за 125 тысяч рублёў, якія траціла на стаўкі ў анлайн-казіно. Жанчыну абвінавачваюць у прысваенні маёмасці ў асабліва буйным памеры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле матэрыялаў справы, у першай палове 2026 года жанчына аформіла больш за 30 фіктыўных дамоў мікрапазыкі і закладных білетаў. Для гэтага супрацоўніца ўносіла ў праграмнае забеспячэнне прадпрыемства загадзя хлуслівыя звесткі. Пасля яна забірала грошы з касы, а падробленыя закладныя білеты знішчала.

Недахоп больш як 125 тысяч рублёў выявілі падчас чарговай інвентарызацыі. Выкрадзеныя грошы жанчына патраціла на стаўкі ў анлайн-казіно, разлічваючы адыграцца і вярнуць сродкі.

Судовая экспертыза вызначыла, што абвінавачаная мае псіхічнае расстройства ў форме паталагічнай схільнасці да азартных гульняў.

Падчас папярэдняга расследавання жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася, аднак нанесеную арганізацыі шкоду не кампенсавала. 

Дзеянні жанчыны кваліфікавалі паводле часткі 4 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Беларусі — прысваенне маёмасці ў асабліва буйным памеры. 

Чытайце таксама:

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка

Каментары да артыкула