На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі
Яны павінны змякчыць удар пры аварыі.
Канструкцыя павінна знізіць рызыку перакульвання аўтамабіля і зрабіць сутыкненне з жорсткай перашкодай больш бяспечным. Пра ўсталяванне новых адбойнікаў на рэспубліканскіх дарогах паведамілі ў Мінтрансе.
Гаворка ідзе пра новы від франтальных дэмпфіруючых агароджаў. Пры наездзе аўтамабіля яны гасяць энергію ўдару. Паводле ведамства, гэта павінна змякчаць наступствы ДТЗ.
Навукова-тэхнічны бок работ забяспечваюць спецыялісты галіновай дарожнай лабараторыі БелдарНДІ.
На якіх менавіта ўчастках дарог усталёўваюць такія агароджы і колькі іх будзе, у паведамленні не ўдакладняецца.