Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі
Кіроўцаў просяць запраўляцца толькі калі ёсць патрэба і не ствараць ажыятажу.
«Масавыя спробы стварыць асабістыя запасы могуць справакаваць пагаршэнне сітуацыі. Каб не дапусціць ажыятажу, на АЗС аднаўляецца праца валанцёраў», — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба ўрада Ніжагародскай вобласці.
Раней губернатар Глеб Нікіцін паведаміў, што падчас начной і ранішняй атакі значныя пашкоджанні атрымала прамысловае прадпрыемства ў Кстоўскім раёне. Якое менавіта — ён не ўдакладніў. Паводле ягоных папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
Ноччу на 1 лістапада быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод «Лукойла» ў Кстове Ніжагародскай вобласці.