БЕЛ Ł РУС

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

1.11.2026 / 17:39

Nashaniva.com

Дырэктара Докшыцкага ЖКГ і вопытнага члена выбарчых камісій Дзмітрыя Калягу падазраюць у атрыманні хабару.

Дзмітрый Каляга, фота: dokshitsy.by

Дзмітрыю Калягу 50 гадоў. Нарадзіўся ў вёсцы Несцяроўка Докшыцкага раёна, на малой радзіме пабудаваў кар'еру, узначальвае жыллёва-камунальную гаспадарку прынамсі з 2015 года. «Докшыцы-Камунальнік» — гэта самае буйное камунальнае прадпрыемства раёна на больш як 500 работнікаў. 

Паралельна з гаспадарчай Каляга зрабіў кар'еру ў палітычнай вертыкалі.

У 2018 годзе яго як беспартыйнага абралі ў Докшыцкі раённы Савет. У дэкларацыі кандыдата ён паказаў даход за 2016 год амаль 39,4 тысячы рублёў, кватэру і два зямельныя ўчасткі ў Докшыцах.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і на рэферэндуме 2022 года Каляга быў намеснікам старшыні Докшыцкай раённай камісіі.

З часам уступіў у «Белую Русь» і стаў намеснікам старшыні раённага аддзялення партыі. У 2024 годзе ўжо як партыец ён прайшоў у Віцебскі абласны савет па Докшыцкай акрузе №22.

Акрамя таго, ён лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2018 год.

Можна было б чакаць, што Калягу нарэшце павысяць і ў гаспадарчай вертыкалі, але гэта ўжо наўрад ці адбудзецца.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Дзмітрый Каляга ў канцы кастрычніка быў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару. 

Гэта далёка не першы пераслед людзей з узнагародай «Чалавек года Віцебшчыны».

Чытайце:

Доктара і «Чалавека года Віцебшчыны» паўторна арыштавалі на 15 сутак

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Затрымалі загадчыка аддзялення Віцебскай абласной бальніцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула