БЕЛ Ł РУС

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі

1.11.2026 / 14:30

Nashaniva.com

У інтэрнэт-крамы былі і прайс, і станоўчыя водгукі, і нават пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка.

Фота: vecteezy.com

Мінчанка знайшла ў інтэрнэце краму морапрадуктаў з прывабнымі цэнамі. Як расказалі ў мінскай міліцыі, жанчыне даслалі дакументы і водгукі, якія мелі пераканаць яе, што прадаўцу можна давяраць.

Яна выбрала тавараў на 180 рублёў. Адміністратар паставіў умову: спачатку трэба аплаціць усю замову. Мінчанка перавяла грошы і даслала чэк.

На наступны дзень прыйшла яшчэ адна спасылка — цяпер ужо для аплаты дастаўкі. Жанчына спрабавала заплаціць, але плацеж не праходзіў. А ў прызначаны дзень морапрадукты не прывезлі. Звязацца з адміністратарам больш не ўдалося.

У міліцыі жанчыне сказалі, што прайс, станоўчыя водгукі, пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка — усё гэта аказалася падробкай.

Заведзеная справа аб махлярстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула