БЕЛ Ł РУС

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру

1.11.2026 / 15:45

Nashaniva.com

П’яную беларуску выставілі з гасцей у Рыме. Яна вярнулася з кіркай. Карабінеры спынялі яе электрашокерам.

Фота: vecteezy.com

У ноч на Хэлаўін 36‑гадовая беларуска пасварылася з мужчынамі, у якіх бавіла вечар і ад якіх ніяк не хацела пайсці. Калі яе ўсё ж вывелі за дзверы, яна знайшла кірку, піша RomaToday.

Увечары 31 кастрычніка беларуска была ў кватэры ў рымскім раёне Трула. Там жылі пажылы мужчына і 65‑гадовы грамадзянін Румыніі, які даглядаў італьянца.

Спачатку ўсе прыемна бавілі вечар, але ўначы пасварыліся. Праз што, не ўдакладняецца. Жанчыну папрасілі сысці. Тая адмовілася, аднак урэшце мужчынам удалося вывесці яе з кватэры.

Далёка беларуска не пайшла. Недзе знайшла кірку і вырашыла трапіць назад: пачала біць па акне, вазонах, пагражала жыхарам. Паводле выдання, жанчына была моцна п’яная.

На шум адрэагавалі суседзі. Хтосьці патэлефанаваў на 112, і да дома прыехалі карабінеры.

Але нават тады жанчына не супакоілася. Карабінеры ў выніку ўключылі электрашокер — ён засвяціўся і падаў гук. Толькі пасля гэтага жанчына спынілася, і ў яе змаглі забраць кірку.

Жанчыну затрымалі і пакінулі ў камеры чакаць суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула