БЕЛ Ł РУС

П'янага кіроўцу спынялі са стралянінай у Мінскай вобласці

1.11.2026 / 16:14

Nashaniva.com

Мужчыну чакае крымінальная справа.

Момант пагоні. Скрыншот відэа: МУС

У міліцыю паведамілі, што па вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна ездзіць Ford без рэгістрацыйных знакаў, а кіроўца, меркавана, нецвярозы, піша прэс-служба МУС.

Калі на месца выехала ДАІ, мужчыну спрабавалі спыніць, але той працягваў уцякаць ад іх.

«Пасля папярэджанняў пра выкарыстанне зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах», — кажуць у міліцыі.

За рулём быў 32‑гадовы мясцовы жыхар, выпіўшы. Раней яго пазбавілі права кіравання за аналагічнае правапарушэнне. На мужчыну склалі 10 адміністрацыйных пратаколаў і змясцілі ў ІЧУ.

Паведамляецца, што кіроўцу чакае крымінальная адказнасць за паўторнае нецвярозае кіраванне на працягу года. Ford змешчаны на ахоўную стаянку і будзе канфіскаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула