У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»
Гэта праграмы для навігацыі і праслухоўвання музыкі. Дадаткаў ад Google, якія будуць на Geely ў іншых краінах, беларусам, падобна, не ўбачыць.
Некаторыя дадаткі «Яндэкса» для музыкі і навігацыі з'явяцца на адной з мадэляў аўто, якую завод «БелДжы» рыхтуе да выпуску ў гэтым годзе. Затым працу працягнуць і з іншымі аўтамабілямі. Пра гэта расказаў дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.
Ён тлумачыць: заводу неабходна атрымаць права ўносіць змены ў электронныя сістэмы машыны. З гэтым звязаны праца з холдынгам «Гарызонт» над мультымедыя і пагадненне з Geely, якое мусіць дазволіць укараняць папулярныя ў Беларусі і Расіі праграмныя прадукты.
Першую мадэль і дакладны набор сэрвісаў пакуль не называюць.
Раней стала вядома, што Geely Holding (ZGH) заключыла глабальнае стратэгічнае партнёрства з Google. Ва ўсе прыдатныя аўтамабілі брэндаў групы збіраюцца ўбудуюць Google Automotive Services, у тым ліку Google Gemini, Google Play і Google Maps. Падобна, што ў Беларусі замест гэтага будзе «Яндэкс».