БЕЛ Ł РУС

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА

1.11.2026 / 17:56

Nashaniva.com

Пацыентаў у машыне хуткай на той момант не было.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска

Аварыя здарылася ў Мінску ўдзень 31 кастрычніка. На скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Плеханава аўто хуткай медыцынскай дапамогі сутыкнулася з трамваем, паведамляе сталічная ДАІ.

Прычыны і акалічнасці здарэння яшчэ высвятляюцца.

Двух медработнікаў і кіроўцу трамвая даставілі ў бальніцу для абследавання. У машыне хуткай дапамогі пацыентаў на момант аварыі не перавозілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула