БЕЛ Ł РУС

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

1.11.2026 / 19:03

Nashaniva.com

Беспілотнік ударыў паміж інтэрнатам і адной з навучальных устаноў.

Фота тут і далей: ДСНС Вінніцкай вобласці Украіны

У Вінніцкай вобласці Украіны расійскі дрон прыляцеў па тэрыторыі прафвучылішча. Загінулі два чалавекі, трое дзяцей трапілі ў бальніцу.

Беспілотнік ударыў паміж інтэрнатам і адной з навучальных устаноў, паведаміла кіраўніца Вінніцкай абласной ваеннай адміністрацыі Наталля Забалотная. 

Мужчына памёр на месцы. Жанчыну даставілі ў рэанімацыю, аднак яна не выжыла.

У бальніцы таксама трое дзяцей — двое пяцігадовых і 16-гадовы. Усе з траўмамі сярэдняй цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула