БЕЛ Ł РУС

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі

1.11.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Каб стварыць такі рэалістычны касцюм, спатрэбілася чатыры месяцы.

Фота: інстаграм Хайдзі Клум

Супермадэль Хайдзі Клум часта выбірае запамінальныя касцюмы на Хэлаўін. На гэты раз яна таксама здзівіла — з'явілася на сваёй штогадовай вечарыне ў Нью-Ёрку ў касцюме адарванай чалавечай рукі са звісаючымі сухажыллямі і звязкамі.

Касцюм стварыў дызайнер макіяжу Майк Марына. Пасля года разважанняў, ці брацца за такую работу, спатрэбілася чатыры месяцы, каб увасобіць ідэю, расказаў ён People.

На вечарыне мадэль суправаджалі памочнікі ў ахоўных касцюмах у крыві.

Фота: інстаграм Хайдзі Клум

У мінулым годзе Хайдзі Клум была ў вобразе міфалагічнай Медузы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула