Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх
На Дзяды на віленскія могілкі Росы, дзе пахавана і шмат выбітных беларусаў, людзі прыходзяць аддаць даніну памяці. У гэты дзень усе могілкі застаўлены лампадкамі. Месцы пахаванняў беларускіх дзеячоў упрыгожваюць таксама бела-чырвона-белымі стужкамі.
Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам
Каля помнікаў Альбіну і Канстанціну Стаповічам
На магіле Уладзіслава Сыракомлі
Каля кенатафа Францішка Аляхновіча
Каля кенатафа братоў Луцкевічаў