БЕЛ Ł РУС

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

2.11.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Самалёт ляцеў з Тэхаса на Багамскія выспы.

Фота: Saul Martinez/Getty Images 

Міністр транспарту ЗША Шон Дафі паведаміў, што ў нядзелю ў Фларыдзе, у адным з жылых раёнаў, разбіўся бізнес-джэт. Усе дзевяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі, піша Бі-бі-сі.

Авіякатастрофа адбылася каля 12:50 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу непадалёк ад Крэстхейвена, прыкладна за 14 км ад маёнтка Мар-а-Лага — рэзідэнцыі прэзідэнта Дональда Трампа ў раёне Палм-Біч.

На кадрах з месца здарэння відаць варонку на дарозе ў жылым квартале, ачагі ўзгарання, а таксама абломкі самалёта Learjet 60, раскіданыя вакол.

Як паведаміла Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA), паветранае судна вылецела з Осціна (штат Тэхас) і накіроўвалася на Багамскія выспы.

Дафі назваў здарэнне «жахлівай трагедыяй» і паведаміў, што FAA накіроўвае на месца групу спецыялістаў, каб дапамагчы ў расследаванні, якое праводзіць Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (NTSB).

«Заклікаю вас разам са мной памаліцца за сем’і і блізкіх тых, каго мы страцілі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула