БЕЛ Ł РУС

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў

2.11.2026 / 08:27

Nashaniva.com

У 1991—1995 Дзяды былі дзяржаўным святам і выхадным днём.

Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Раней Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Адзначаюць і цяпер.

Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

Людзі прыносяць свечкі на магілы і парадкуюць іх перад зімой. 

З канца 1980‑х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва. Але з 2021 года ў Беларусі з прычын палітычных рэпрэсій акцыі не праводзяцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула