БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовае дзіця атрымала цяжкія апёкі праз гульні з запальнічкай

2.11.2026 / 10:23

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў Мастоўскім раёне

Хлопчык ля дома гуляў з лёгкаўзгаральнай вадкасцю і запальнічкай. Адбылося імгненнае загаранне пароў гаручай сумесі, з-за чаго загарэлася ёмістасць, якая была ў руках дзіцяці, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

На целе хлопчыка зафіксавалі тэрмічныя апёкі агульнай плошчай 42%.

Пашкоджанні аднесеныя да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула