У сераду чакаецца першы мокры снег
Прагноз надвор'я на 3—5 лістапада.
У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Уначы — 0…+6°С, максімальная ўдзень — +4…+9°С.
У сераду пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі на паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі: дождж і мокры снег, чакаецца слабы галалёд.
Уначы — −2…+4 °С, максімальная ўдзень — +2…+9 °С.
У чацвер, 5 лістапада, месцамі, а на паўночным усходзе рэспублікі ў многіх раёнах, пройдуць невялікі дождж, уначы і раніцай — з мокрым снегам.
Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны магчымы слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.
Уначы — −4…+3°С, максімальная ўдзень — +3…+10°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no