БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Бельгіі заявіў пра адстаўку

2.11.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер абвясціў каралю Філіпу пра сваё рашэнне пайсці ў адстаўку з-за няздольнасці дасягнуць бюджэтнага пагаднення.

Барт дэ Вевер. Фота: AP Photo / Martin Meissner

«Кароль выказвае шкадаванне з нагоды таго, што не ўдалося дасягнуць згоды адносна надзейнага бюджэту, які б адпавядаў цяперашнім выклікам. Ва ўмовах значнай геапалітычнай нявызначанасці і сур'ёзных эканамічных выклікаў краіна не можа дазволіць сабе працяглы палітычны крызіс», — падкрэслілі ў прэс-службе каралеўскага палаца.

Кароль заклікаў усе зацікаўленыя бакі «ставіць на першае месца агульныя інтарэсы і быць гатовымі да кампрамісаў» і адклаў прыняцце рашэння аб адстаўцы прэм'ер-міністра, даручыўшыямупрацягнуць перамовы наконт бюджэту каралеўства.

Пра гэта гаворыцца ў заяве каралеўскага палаца ў сацыяльнай сетцы X.

Барт дэ Вевер займае пасаду прэм'ер-міністра Бельгіі з лютага 2025 года, ён прадстаўляе партыю «Новы фламандскі альянс», з 2013 па 2025 гады ён быў мэрам Антверпэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула