БЕЛ Ł РУС

28‑гадовы мужчына ў Пружанскім раёне памёр ад удару токам

2.11.2026 / 15:44

Nashaniva.com

Ён працаваў з электразварачным апаратам.

Жыхар Пружанскага раёна працаваў на сваім прысядзібным участку і атрымаў смяротную траўму ад удару токам. Судова-медыцынскія эксперты пацвердзілі, што прычынай смерці стала электратраўма.

Мужчына працаваў у двары дома з электразварачным апаратам. У нейкі момант ён атрымаў удар электрычным токам у вобласць нагі, аднак не спыніў працу, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У ходзе экспертызы ўстаноўлена, што электрычны падаўжальнік быў выраблены саматужным спосабам і меў дэфекты эксплуатацыйнага характару, а яго выкарыстанне ў такім стане небяспечнае з-за магчымасці паражэння электрычным токам.

Пры даследаванні зварачнага апарата ўбачылі эксплуатацыйныя дэфекты, а таксама змены ў канструкцыі абсталявання: ручка прылады была замененая на металічную, што стварае рызыку паражэння электрычным токам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула