Беларускі МАЗ згарэў у расійскім Ханты-Мансійску
Аўтобус МАЗ загарэўся ў расійскім Ханты-Мансійску 31 кастрычніка, паведамляе informugra.ru.
Фота: МНС Расіі
Паведамленне пра пажар на вуліцы Прамысловай паступіла ратавальнікам у 18:06. Калі яны прыбылі на месца, аўтобус ужо гарэў цалкам. Агонь удалося патушыць за 10 хвілін, аднак машына да таго часу ўжо цалкам выгарала.
Пацярпелых няма.
Чытайце таксама:
У Мінску значна абновяць грамадскі транспарт
У Расіі зноў згарэў аўтобус МАЗ
У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы