БЕЛ Ł РУС

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура

2.11.2026 / 18:42

Nashaniva.com

Чытачы выдання «Анлайнер» паведамляюць пра тое, што на трасе М6 «Мінск — Гродна», побач з аграгарадком Хацежына ў бок Мінска, на праезнай частцы дарогі загарэлася фура.

«Быў моцны хлапок, выбух. Ратавальнікі прыехалі вельмі хутка», — расказала аўтарка фота.

Таксама чытачка адзначыла, што кабіна грузавіка была ўся ў агні. Мяркуючы па фота, ад фуры ідзе моцны чорны дым.

У раёне ДТЗ утварыўся затор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула