БЕЛ Ł РУС

Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная запрашаюць на першы поўны канцэрт пасля вызвалення Алеся

2.11.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Сцэнічнае ўз'яднанне дуэта (трыа) Алеся Чумакова, Таццяны Ячнай і гусляў адбудзецца 12 лістапада а 19:00 у краме «Вырай» (Варшава, алея Арміі Людовай, 12). 

Прагучыць адмысловая праграма: песні пра свабоду і каштоўнасці вольнага свету, а таксама беларускія гімны і неўміручыя рок-хіты ў перакладах на беларускую мову ад цудоўных паэтаў.

Будуць прэм'еры, добрая паэзія, усмешкі на тварах, утульная сяброўская атмасфера крамы «Вырай» і чароўныя гукі гусляў.

Канцэрт адбудзецца 12 лістапада ў 19:00 у варшаўскай краме Vyraj (al. Armii Ludowej, 12).

Алесь Чумакоў быў затрыманы спецслужбамі Лукашэнкі 8 снежня 2025 года. Яму інкрымінавалі арт. 361‑1 КК РБ («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») з-за сольнага альбома з беларускімі народнымі песнямі.

У жніўні 2026 года музыку асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Але разам з 24‑ма іншымі палітвязнямі яго вызвалілі 16 верасня 2026 года ў выніку перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам.

Пасля вызвалення і прымусовай дэпартацыі Алесь апынуўся ў Варшаве. Зараз ён сканцэнтраваны на аднаўленні здароўя і падрыхтоўцы да выпуску альбома, які стаў прычынай яго зняволення. 

Чытайце таксама:

Піт Паўлаў зладзіць канцэрт у Варшаве

Беларускія народныя песні прагучаць на віленскім фальклорным фестывалі

Сяржук Доўгушаў даў у Варшаве канцэрт у падтрымку першай кнігі пра беларускіх лірнікаў

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ

Каментары да артыкула