БЕЛ Ł РУС

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

3.11.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Пра амерыканскі ўдар паведамілі чыноўнікі ЗША тэлеканалу CBS. У сваю чаргу, іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA паведаміла пра некалькі выбухаў на востраве.

Востраў Кешм — буйнейшы ў Армузскім праліве, ён зверху на каре. Maps4media via Getty Images

Паводле амерыканскіх чыноўнікаў, удары мелі абмежаваны характар і сталі адказам на абстрэл амерыканскага самалёта з боку Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана.

Гэта адбылося напярэдадні прамежкавых выбараў у ЗША, па выніках якіх стане зразумела, якая партыя — рэспубліканцы ці дэмакраты — будзе кантраляваць Кангрэс.

Рэйтынгі Трампа зніжаюцца, а ўнутры яго ўласнай партыі ўзмацняецца ціск з патрабаваннем пакласці канец вайне супраць Ірана.

Раней у панядзелак ён заявіў журналістам, што не спяшаецца ўзмацняць удары па Іране.

У апошнія дні ўзмацніліся здагадкі пра тое, што пасля прамежкавых выбараў ЗША могуць зноў пачаць маштабныя ўдары па Іране. Аднак у панядзелак, адказваючы на пытанне журналіста, ці сапраўды гэта так, Трамп адказаў: «Не», піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула