БЕЛ Ł РУС

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці

3.11.2026 / 09:09

Nashaniva.com

Бананы, арэхі і пералёты.

Фота: LookByMedia

МНС Беларусі апублікавала нечаканы спіс таго, дзе чалавек можа сутыкнуцца з радыяцыяй — фонавае выпраменьванне атачае нас пастаянна.

Бананы. Яны ўтрымліваюць калій, невялікая частка якога — радыеактыўны ізатоп калій-40. Для нагляднага параўнання малых доз выкарыстоўваюць жартаўлівае паняцце «бананавы эквівалент», піша МНС.

Бразільскія арэхі. Акрамя калію, яны назапашваюць радый з глебы. МНС сцвярджае, што доза выпраменьвання ў іх у тысячу разоў вышэйшая, чым у іншых арэхах. 

Цыгарэтны дым. Тытунь утрымлівае палоній-210 і свінец-210. Яны трапляюць на расліны з глебы, паветра і ўгнаенняў, а пры курэнні — у лёгкія. 

Граніт і нью-ёркскі вакзал Гранд-Сэнтрал. МНС прыводзіць вакзал як прыклад будынка, дзе граніт стварае падвышаны фон. Гэтая парода можа змяшчаць уран, торый і калій. 

Высакагорныя гарады. Чым вышэй чалавек знаходзіцца, тым меншы слой атмасферы абараняе яго ад касмічнага выпраменьвання. Напрыклад, у Дэнверы доза менавіта касмічнага выпраменьвання прыкладна ўдвая вышэйшая, чым на ўзроўні мора.

Палёты на самалёце. На вялікай вышыні ўздзеянне касмічнага выпраменьвання мацнейшае. МНС параўнала пералёт з Лондана ў Нью-Ёрк з адной флюараграфіяй. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула