БЕЛ Ł РУС

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса

3.11.2026 / 10:17

Nashaniva.com

Забойства адбылося ў хостэле на 15‑й Паркавай вуліцы.

Абодва прыехалі на заробкі ў верасні і ўладкаваліся рознарабочымі на будоўлю.

У панядзелак яны скончылі працу і каля 19‑й гадзіны вярнуліся ў хостэл, дзе пачалі выпіваць з калегамі. Падчас застолля паміж мужчынамі ўзнік канфлікт.

Адзін з беларусаў схапіў нож і ўдарыў сабутэльніка. Той памёр, паведамляе тэлеграм-канал «МК Срочные новості».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула