БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжскім раёне насмерць збілі веласіпедыста

3.11.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння каля 07:05 на 403‑м кіламетры аўтадарогі Р-43 «Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск —Івацэвічы» паблізу вёскі Нагорнае, паведамляе ДАІ.

46‑гадовы кіроўца аўтамабіля Iveco здзейсніў наезд на 65‑гадовага веласіпедыста. Апошні рухаўся па абочыне ў спадарожным напрамку, але нечакана выехаў на паласу руху.

У выніку ДТЗ веласіпедыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Загінулы не быў пазначаны святловяртальнымі элементамі, у той час як на ровары яны былі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула