У Неапалі беларус хацеў зліць бензін з бака чужой машыны
Выпадак адбыўся на вуліцы Эміліа Нотэ.
Фота: Jan Woitas / picture alliance via Getty Image
Супрацоўнікі мабільнага падраздзялення карабінераў Неапаля затрымалі 35‑гадовага мужчыну з Беларусі, які незаконна знаходзіўся на тэрыторыі Італіі. Яго заспелі ў момант, калі ён спрабаваў узламаць замок паліўнага бака прыпаркаванага легкавога аўтамабіля, піша Gazettino Vesuviano.
Пры сабе мужчына меў гумовы шланг, абцугі і пластыкавую каністру. Гэтыя рэчы ён, верагодна, збіраўся выкарыстаць, каб зліць паліва з аўтамабіля. У дачыненні да 35‑гадовага беларуса склалі пратакол.