БЕЛ Ł РУС

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт

12.11.2026 / 09:00

Nashaniva.com

«Як вы думаеце, гэта якасны новы аўтамабіль?» — задаецца пытаннем эксперт.

Спецыяліст па падборы аўто паказаў якасць афарбоўкі новых «БелДжы». Так, у мадэлі X80 на відэа ніжняя частка парогаў не афарбаваная ў колер аўто.

Скрыншоты з відэа: aleksei_avtopodbor.bel / Instagram

Па парогах з абодвух бакоў бачна, што падчас афарбоўкі кузава фарба распылялася толькі пад адным вуглом.

Заўважна і недафарбоўка ўнутранай часткі дзвярэй і стойкі.

Скрыншоты з відэа: aleksei_avtopodbor.bel / Instagram

На ўнутранай частцы дзвярэй відаць, як прасвечваецца грунт, крыху прыпылены чорнай фарбай.

Але больш за ўсё недафарбоўка заўважная на пярэдняй стойцы.

Скрыншоты з відэа: aleksei_avtopodbor.bel / Instagram

Былі ў аўто і менш значныя нюансы, на якія звярнуў увагу спецыяліст па падборы аўто.

Напрыклад, непрафарбаваная ўнутранка пярэдніх крылаў у месцах, дзе тыя прылягаюць да стойкі. Што праўда, такія выпадкі часам сустракаюцца і ў іншых вытворцаў.

Скрыншоты з відэа: aleksei_avtopodbor.bel / Instagram

Не спадабалася спецыялісту і тое, як выглядае задні бампер. На відэа бачна, што адлюстраванне ў некаторых частках бампера як у крывым люстэрку.

Пры гэтым падборшчык адзначыў, што машына добрая, але ўсё залежыць ад партыі. Адзін з каментатараў выказаў меркаванне, што на відэа машына ўжо з беларускай афарбоўкай, паколькі нядаўна Х80 пачалі збіраць у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула