БЕЛ Ł РУС

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей

3.11.2026 / 12:55

Nashaniva.com

Самаму старэйшаму пацыенту — 90 гадоў. Пасля расійскага ўдару 3 лістапада хворых перавозяць у іншыя гарадскія бальніцы, паведаміў мэр Дняпра Барыс Філатаў.

У хоспісе зусім нядаўна адрамантавалі палаты і іншыя памяшканні. Паводле Філатава, гэта адна з нямногіх устаноў, дзе невылечна хворыя жыхары Дняпра і перасяленцы маглі атрымаць неабходную дапамогу і догляд.

«Цяпер усё гэта знішчана расійскай ракетай», — напісаў мэр.

На апублікаваных ім фотаздымках відаць ляжачых пацыентаў проста каля выбітых выбухной хваляй вокнаў. Гэта пажылыя людзі.

Паводле Філатава, у выніку атакі ў Дняпры таксама пашкоджаныя ці часткова разбураныя 20 жылых дамоў. Пацярпелі гімназія, дзіцячы садок, музычная школа, бібліятэка, палац культуры «Энергетык» і амбулаторыя. Агулам выбіта больш за тысячу вокнаў, месцамі вырваныя дзверы і батарэі ацяплення.

Удар пашкодзіў і водазаборную станцыю. Праз гэта старая частка Прыдняпроўска засталася без вады.

«На месцы працуюць камунальныя службы, дабрачынцы, прадстаўнікі гарадскіх службаў. Усе працуюць. Але гэта — проста жах», — напісаў Філатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула