БЕЛ Ł РУС

Gloria Jeans адкрыла краму яшчэ ў адным абласным цэнтры

3.11.2026 / 13:01

Nashaniva.com

Новая крама пачала працаваць у цэнтры Брэста — на другім паверсе мясцовага ЦУМа. Плошча магазіна складае 945 кв. м.

Gloria Jeans

Там будуць прадаваць адзенне і аксесуары, у тым ліку калекцыі для дарослых і дзяцей, а таксама касметычную прадукцыю, піша Office Life.

Паводле слоў дырэктара па кіраванні арэндай Gloria Jeans Максіма Моргуна, кампанія доўга шукала ў Брэсце прыдатнае месца для адкрыцця магазіна. У выніку пры дапамозе NAI Belarus выбар спынілі на ЦУМе, паколькі гэта знакавы гандлёвы аб'ект у самым цэнтры горада, які мае сваю гісторыю і сфарміраваны пакупніцкі паток.

Нядаўна мы пісалі, што Gloria Jeans стала якарным арандатарам у fashion-цэнтры сталічнага ГЦ Prizma. Там кампанія адкрыла двухпавярховы магазін па еўрапейскім узоры з уласным эскалатарам.

Gloria Jeans працуе ў Беларусі з 2017 года. Раней паведамлялася, што кампанія плануе адкрыць у краіне яшчэ каля 50 магазінаў. Цяпер іх ужо больш за 20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула