БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Камышавасе пад Запарожжам павялічылася да 31

3.11.2026 / 13:24

Nashaniva.com

Было нанесена прынамсі дзевяць авіяўдараў, калі людзі атрымлівалі там гуманітарную дапамогу.

Колькасць загінулых у Камышавасе пад Запарожжам павялічылася да 31, паведаміў начальнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Семікін.

«Расія нанесла прынамсі дзевяць авіяўдараў па Камышавасе менавіта ў той час, калі людзі атрымлівалі гуманітарную дапамогу. І тут варта звярнуць увагу, што Расія выкарыстала ФАБ-3000 — авіябомбу вагой тры тоны, якая змяшчае амаль 1,5 тоны выбуховага рэчыва. Такая зброя прызначаная для разбурэння магутных бетонных умацаванняў і бункераў», —расказаў Семікін.

3, 4 і 5 лістапада ў Запарожскай вобласці абвешчаныя днямі жалобы па загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула