БЕЛ Ł РУС

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда

3.11.2026 / 16:02

Nashaniva.com

За сэкс з 15‑гадовай і інтымныя дзеянні з іншай непаўналетняй яму прысудзілі 2,5 года турмы. Іх давядзецца адбыць за кратамі.

Паліцыя Люблінскага ваяводства паведаміла, што затрымала 34‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які з лютага 2026 года быў у вышуку.

Мужчыну затрымалі ў Ніжняй Сілезіі.

Паводле паліцыі, беларус меў палавыя зносіны з асобай, якой не было 15 гадоў. Гэта адбылося ў 2024 годзе. Акрамя таго, у чэрвені 2024 года ў Любліне ён схіліў іншую непаўналетнюю да дзеяння сэксуальнага характару і запатрабаваў, каб яна даслала яму відэазапіс.

За гэтыя злачынствы мужчына мае адбыць 2,5 года пазбаўлення волі. Пасля прысуду ён схаваўся, і паліцыя абвясціла яго ў вышук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула