БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне жанчына загінула пад коламі цягніка

3.11.2026 / 17:00

Nashaniva.com

У Добрушскім раёне пад коламі дызель-цягніка загінула пенсіянерка. Пра здарэнне, якое адбылося раніцай у панядзелак, 2 лістапада 2026 года, піша БелТА.

Пад цягнік, які рухаўся па маршруце Гомель — Церахоўка, трапіла жыхарка Гомеля 1950 года нараджэння. Жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Паводле вынікаў праверкі, пенсіянерка пераходзіла чыгуначныя рэйкі ў неналежным месцы. Машыніст падаваў гучныя гукавыя сігналы і выкарыстаў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула