БЕЛ Ł РУС

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў

4.11.2026 / 11:28

Nashaniva.com

Жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў знайшлі падчас маніторынгу сацсетак. Пра іх затрыманне паведаміла МУС.

Паводле міліцыі, затрыманыя пакідалі «негатыўныя каментары» пра найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў і супрацоўнікаў мінскай міліцыі.

У МУС сцвярджаюць, што затрыманыя прызналі віну, а свае дзеянні тлумачылі ў тым ліку ўздзеяннем алкаголю.

Якія менавіта каментары сталі падставай для затрыманняў, МУС не ўдакладняе.

Паводле МУС, распачатыя крымінальныя справы, затрыманым пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула