БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка

4.11.2026 / 11:39

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка расказала пра план рэформ для Беларусі пасля Лукашэнкі.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

3 лістапада Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Берлінскім форуме будучыні Беларусі, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі, яе еўрапейскай будучыні і ролі Германіі і ЕС у падтрымцы дэмакратычных пераменаў, паведамляе яе прэс-служба.

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскіх партнёраў ужо сёння рыхтавацца да дэмакратычных пераменаў у Беларусі, распрацоўваць канкрэтныя планы еўрапейскай інтэграцыі і захоўваць падтрымку беларускага грамадства.

«Беларусы павінны бачыць, што Еўропа — гэта не далёкая мара, а рэальная альтэрнатыва «русскому миру». І мы, як дэмакратычныя сілы, таксама будуем гэтую альтэрнатыву. Мы падтрымліваем міжнароднае прадстаўніцтва і распрацавалі планы рэформаў. Мы хочам пераканацца, што калі прыйдуць змены, яны будуць сістэмнымі і непаваротнымі.

І хоць сённяшні дзень можа здавацца цёмным, такія моманты часта ствараюць магчымасці. Таму, калі надыдзе момант, Беларусь павінна быць гатовая. І Еўропа таксама павінна быць гатовая. Берлін нагадвае нам, што нават наймацнейшыя сцены могуць упасці. Што дыктатуры не вечныя. І што тое, што здаецца немагчымым сёння, можа стаць рэальнасцю заўтра», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула