БЕЛ Ł РУС

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд

4.11.2026 / 12:13

Nashaniva.com

У яго дыябет і рызыка гангрэны.

Архіўнае фота: Сitydog

Арт-менеджару і арганізатару фестывалю Urban Myths Алегу Ларычаву спатрэбілася хуткая дапамога падчас суда ў Мінску. Пра гэта паведаміла кіраўніца «Годна» Аліна Герашчанка. Паводле яе, у палітвязня язвы на нагах, а медыцынскую дапамогу ён атрымлівае нерэгулярна.

«У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны», — напісала Герашчанка.

Ларычаў — грамадскі дзеяч, стрыт-арт-мастак і арганізатар фестывалю Urban Myths. Яго затрымалі напрыканцы лістапада 2025 года.

У сакавіку МУС прызнала праект «Вейшнорыя» «экстрэмісцкім фармаваннем» і заявіла пра датычнасць да яго Ларычава.

«Вейшнорыя» — выдуманая дзяржава са сцэнарыя беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Тады яе з’яўленне выклікала хвалю жартаў у інтэрнэце і дало пачатак аднайменнай віртуальнай суполцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула