БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць

4.11.2026 / 12:31

Nashaniva.com

Першая лэдзі ЗША атрымала ордэн княгіні Вольгі I ступені за гуманітарную падтрымку Украіны і дапамогу ў выратаванні ўкраінцаў.

Меланія Трамп. Фота: Heather Diehl / Getty Images

Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб узнагароджанні 2 лістапада. У дакуменце адзначаюцца асабісты ўнёсак Меланіі Трамп у гуманітарную падтрымку Украіны, яе праваабарончая і дабрачынная дзейнасць. У тым ліку гаворка ідзе пра дапамогу незаконна дэпартаваным і прымусова перамешчаным з акупаваных тэрыторый украінцам.

Пры пасярэдніцтве першай лэдзі ЗША ў Алешках Херсонскай вобласці РФ і Украіна правялі гуманітарную місію. З 27 кастрычніка да 1 лістапада там дзейнічаў рэжым спынення агню, які дазволіў даставіць дапамогу і вывезці частку жыхароў. Меланія Трамп назвала місію паспяховай і падзякавала Украіне і Расіі за супрацоўніцтва.

Украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец паведаміў, што дамовіўся з расійскай калегай Янай Лантратавай звярнуцца да Меланіі Трамп з просьбай пашырыць такую практыку на іншыя населеныя пункты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула