БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу аўтамабіля забіла токам у Магілёўскай вобласці

4.11.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць прычыну гібелі кіроўцы на пілараме.

Увечары 3 лістапада 28‑гадовы кіроўца грузавога самазвала Shacman даставіў бутавы камень на тэрыторыю піларамы.

Падчас разгрузкі кузаў аўтамабіля закрануў высакавольтную лінію электраперадачы, пасля чаго транспартны сродак загарэўся.

Папярэдне, мужчына загінуў ад паражэння электрычным токам, калі спрабаваў пакінуць кабіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула