БЕЛ Ł РУС

У Крамлі ацанілі, ці перашкодзіць параза партыі Трампа міру ва Украіне

4.11.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Крэмль разлічвае, што мірныя намаганні ЗША па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскага канфлікту будуць працягнутыя, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

У яго пацікавіліся, ці ўскладняць вынікі прамежкавых выбараў дыялог паміж Расіяй і ЗША.

«Прэзідэнт [ЗША Дональд] Трамп працягвае выконваць свае паўнамоцтвы. Мы шчыра разлічваем на тое, што ён працягне і свае міратворчыя намаганні. Ёсць напрацоўкі, зусім хутка адбудзецца чарговы раўнд трохбаковых перамоваў. Паспяховыя міратворчыя намаганні, гуманітарныя намаганні Меланіі Трамп. Мы спадзяёмся, што ўсё гэта будзе працягнута», — адказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула