БЕЛ Ł РУС

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

4.11.2026 / 16:50

Аўгіння Якімук

Наталля Пархоменка доўгі час працавала ў мінскай бальніцы №9 і ў «Белаэранавігацыі».

Наталля Пархоменка. Скрыншот яе інстаграма

Жанчыне было 69 гадоў — свой апошні дзень нараджэння Наталля адсвяткавала ўсяго за восем дзён да трагедыі. Памерла яна, калі адпачывала ў В'етнаме.

Дачка Наталлі паведаміла ў інстаграме маці, што адбылося ўсё раптоўна: жанчына проста заснула і не прачнулася. Здарылася гэта яшчэ 26 кастрычніка. Цяпер праходзіць падрыхтоўка да перавозкі цела.

Сама Наталля Пархоменка са Стаўбцоў. Яна доўгі час працавала масажысткай у мінскай бальніцы №9, Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, пасля ў санаторыі «Беларусачка». Потым сышла ў «Белаэранавігацыю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула