БЕЛ Ł РУС

У Хоцімскім раёне трактарысты цягалі з працы гербіцыды

4.11.2026 / 19:11

Nashaniva.com

У Хоцімскім раёне трое работнікаў сельскагаспадарчай арганізацыі кралі на працы гербіцыды, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Да крадзяжу, паводле звестак міліцыі, былі датычныя трое трактарыстаў, якія ўдзельнічалі ў палявых работах. Падчас апрацоўкі глебы хімікатамі яны выкарыстоўвалі менш гербіцыдаў, чым прадугледжвалася нормамі. Рэшткі прэпаратаў мужчыны прадавалі сваім знаёмым.

Усяго міліцыянты канфіскавалі 120 літраў гербіцыдаў агульным коштам больш за 1600 рублёў. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Бераставіцы мужчына абакраў кафэ і заснуў там

Двое п'яніц пад Барысавам здавалі на металалом агароджы з могілак

У Слоніме сведка скрала на вяселлі грошы маладых

Каментары да артыкула