БЕЛ Ł РУС

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў

4.11.2026 / 21:05

Вінцэсь Клепачэня

«Нехта хоча даказаць, што гэта асаблівы народ, што яны іншыя. Не, гэта ўсё святая Русь!»

Мікалай Бурляеў

Госцем аднаго з нядаўніх стрымаў прапагандыста Рыгора Азаронка стаў расійскі акцёр і рэжысёр, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў.

Сярод іншага ён наракаў на ўкраінскіх артыстак, з якімі раней працаваў на кінафоруме «Залаты віцязь». Паводле ягоных слоў, яны называюць Пуціна агрэсарам і не разумеюць, што іх замбавалі.

Паводле Бурляева, такія людзі здрадзілі Расіі і святой Русі.

«Прыдумалі нейкі асобны народ — украінцы. Ну гэта наогул такое глупства. І паверыў у гэта народ! Яны яго зазамбавалі так, што пакаленнямі давядзецца ўсё гэта перавыхоўваць і прышчапляць іншыя каштоўнасці», — сказаў ён, а крыху пазней заклікаў «вяртацца да адзінства».

Мікалай Бурляеў. Скрын відэа: AZARENOK_BY / YouTube

«Гэты мястачковы сепаратызм — вельмі небяспечная тэндэнцыя. На Украіне ён перамог святую Русь, і яны ўдарыліся ў сатанізм. Не дай Бог, каб у Беларусі нешта падобнае было, каб беларускі народ уявіў сябе нейкім зусім асобным народам. З гэтым я абсалютна не згодны. Дзесьці ў гэтым плане ідзе тленне. Нехта хоча даказаць, што гэта асаблівы народ, што яны іншыя. Не, гэта ўсё святая Русь», — заявіў Бурляеў.

«Так-так», — пагадзіўся Азаронак і перайшоў да разважанняў пра хрысціянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула