Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў
3 лістапада капітан Руслан Масквічоў, камандзір 5‑й мотастралковай роты 3‑га мотастралковага батальёна 64‑й асобнай мотастралковай брыгады забіў двух вайскоўцаў 218‑га танкавага палка, піша тэлеграм-канал «Досье Шпиона».
Руслан Масквічоў
Паведамляецца, што целы загінулых знайшлі са шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку кантрольнымі стрэламі ў галаву.
Пасля забойстваў Масквічоў уцёк. Яго апошнім вядомым месцам знаходжання быў горад Гуляйполе ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці. Абставіны здарэння пакуль не высветленыя.