Пры пажары ў Іўеўскім раёне загінула 24‑гадовая дзяўчына
Паведамленне пра ўзгаранне жылога дома ў вёсцы Баравікі паступіла ў МНС днём 3 лістапада. Пасля ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі ў памяшканні цела маладой жанчыны без прыкмет жыцця, паведамляе Следчы камітэт.
Высветлілася, што асяродак узгарання знаходзіўся ў жылым пакоі, дзе і знайшлі загінулую.
Разглядаецца некалькі магчымых прычын пажару. Асноўная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.